Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патупчык пра газавы доўг: Гэта ня доўг, а недаплата


Уладзімер Патупчык, архіўнае фота

Уладзімер Патупчык, архіўнае фота

Міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык апавёў журналістам пра сутнасьць нафтагазавых дамоўленасьцяў паміж Масквой і Менскам.

«Падпісаны пратакол — гэта рашэньне, якое дазваляе на комплекснай аснове вырашыць тыя праблемы, якія мы мелі ў нафтагазавай сфэры. Сам пратакол — гэта, безумоўна, кампраміс, вельмі здаровы кампраміс, які ўлічвае інтарэсы дзьвюх краін і дазваляе нам з добрай пэрспэктывай глядзець у будучыню будаўніцтва Эўразійскага эканамічнага саюзу. Гэты пратакол дазваляе нам да 1 ліпеня 2019 году стварыць агульны электраэнэргетычны рынак, а да студзеня 2025 году — агульны рынак газу», — заявіў ён на Беларускім энэргетычным і экалягічным форуме.

Паводле беларуска-расейскіх дамоўленасьцяў Беларусь павінна выплаціць 281 млн даляраў Расеі за газ (гэтыя грошы, паводле Патупчыка, ужо зарэзэрваваныя ў бюджэце), а Расея выплаціць Беларусі міжбюджэтную кампэнсацыю, памер якой яшчэ ня вызначаны.

«Беларускі бок пагадзіўся з прапановай Расейскай Фэдэрацыі, што цана на газ для Беларусі з 1 студзеня 2016 і да 1 ліпеня 2019 года будзе разьлічвацца паводле формулы „ЯНАО-плюс“ (132 даляры за тысячу кубамэтраў. — РС). У рамках гэтага рашэньня беларускі бок павінен да 20 кастрычніка 2016 году разьлічыцца за недаплату за газ на працягу 2016 году. Але гэта не запазычанасьць — я гэта адмыслова падкрэсьліваю.

З улікам гэтых абставінаў беларускі бок таксама прапанаваў расейскаму боку, дзеля стварэньня аднолькавых умоваў для гаспадарчых субʼектаў, прыняць адпаведныя рашэньні, якія дазволяць беларускім энэргетыкам зблізіць цэны на газ з энэргетыкамі Расейскай Фэдэрацыі. Гэтае збліжэньне будзе праходзіць раўнамерна да пачатку стварэньня агульнага электраэнэргетычнага рынку за кошт міжбюджэтнай кампэнсацыі з боку Расеі.

Стварэньне мэханізму міжбюджэтнай кампэнсацыі — гэта той кампрамісны мэханізм, да якога мы прыйшлі, і ён будзе нам вызначаны ў бліжэйшыя дні. Гэта дазволіць вырашыць праблему, зьвязаную з далейшым збліжэньнем цэнаў на газ у пэрыяд з 1 ліпеня 2019 году да 1 студзеня 2025 году», — сказаў міністар энэргетыкі.

Што тычыцца нафтавага пытаньня, то Расея павінна аднавіць ранейшыя абʼёмы паставак нафты беларускаму боку, а Беларусь, у сваю чаргу, адменіць рашэньне аб павышэньні тарыфаў на транзыт.

XS
SM
MD
LG