Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі прэм’ер абвясьціў аб намеры балятавацца на прэзыдэнта


Мануэль Вальс
Мануэль Вальс

Мануэль Вальс 5 сьнежня заявіў аб намеры пайсьці ў адстаўку з пасады прэм’ера Францыі, каб ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, якія будуць праводзіцца ў красавіку і траўні 2017 году.

Афіцыйны статус кандыдата ў прэзыдэнты ад кіроўнай Сацыялістычнай партыі Вальс атрымае, калі пераможа на папярэдніх выбарах сярод левых сілаў у студзені.

Некалькі дзён таму былы прэм’ер-міністар Франсуа Фіён перамог на першасных выбарах правай партыі «Рэспубліканцы». Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд на мінулым тыдні абвясьціў ад адмове балятавацца на другі тэрмін.

Вальс, паводле апытаньняў, цяпер самы папулярны палітык-сацыяліст, аднак яго рэйтынг не перавышае 10 адсоткаў. Ён саступае не толькі Франсуа Фіёну і Марын Ле Пэн, лідэрцы Нацыянальнага фронту, але і Эмануэлю Макрону — былому міністру ў ягоным ўрадзе, які балятуецца як незалежны кандыдат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG