Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Утрыманьне нашых вайскоўцаў імкліва адстае ад суседніх арміяў», — экспэрт


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Паводле прэсавай службы Аляксандра Лукашэнкі, 12 студзеня ён падпісаў указ аб прызначэньні генэрал-маёра Сяргея Патапенкі намесьнікам міністра абароны.

З чэрвеня 2015 году Сяргей Патапенка ўзначальваў у Міністэрстве абароны галоўную ўправу баявой падрыхтоўкі Ўзброеных сіл. Да таго ён камандаваў войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня, раней быў намесьнікам камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга апэратыўнага камандаваньня.

У міністра абароны Беларусі — 4 намесьнікі, прычым першы намесьнік — адначасова і начальнік Генэральнага штабу. Мяркуючы па структуры абароннага ведамства, прызначаны намесьнікам міністра Сяргей Патапенка будзе курыраваць баявую падрыхтоўку, кадравыя пытаньні, вайсковую адукацыю. Ці апраўдана трымаць значную колькасьць намесьнікаў для міністра абароны?

Незалежны ваенны экспэрт Аляксандар Алесін кажа пра складаную фінансавую сытуацыю ў беларускім войску.

Аляксандар Алесін

Аляксандар Алесін

«Раней Аляксандар Лукашэнка казаў пра тое, што трэба аб’ядноўваць пэўныя напрамкі, за гэты кошт павялічваць іх памер, а вызваленыя сродкі выкарыстоўваць на іншых напрамках. Мяркую, цяпер узьнікаюць вялікія пытаньні па фінансаваньні войска.

Калі ўлічыць тэмпы, якімі абясцэньваецца беларускі рубель, дык сытуацыя рэзка пагаршаецца. Грашовае ўтрыманьне нашых вайскоўцаў пачынае імкліва адставаць ад грашовага ўтрыманьня вайскоўцаў суседніх краін. У Расеі таксама хутка ідзе інфляцыя, але яны па заробках былі значна наперадзе, таму гэта менш адчувальна. А ў нас сытуацыя ўсё горшая.

Таму ня ведаю, з чым дакладна зьвязана гэтае прызначэньне, але мне здаецца, што апошнім часам кадравыя зьмены адбываюцца менавіта таму, што насьпеў час карэктаваць сваю палітыку. У тым ліку ў галіне абароны і вайсковага будаўніцтва».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG