Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля вызваленьня Гайдукова адразу арыштавалі


Андрэй Гайдукоў
Андрэй Гайдукоў

Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 5 сьнежня асудзілі на 5 сутак арышту за раздачу ўлётак у падтрымку палітвязьняў.

Суд адбыўся адразу пасьля таго, як актывіста выпусьцілі з-за кратаў пасьля 10-дзённага арышту за раздачу ўлётак.

«Маці бачыла актывіста толькі 20 хвілін. Ён хворы: у яго кашаль, баліць горла», — паведаміла каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД па Віцебшчыне Тацяна Севярынец.

Андрэя Гайдукова затрымлівалі за раздачу ўлётак 21 лістапада ў Наваполацку і 24 лістапада ў Полацку. 25 лістапада за адну з акцый яго асудзілі на 10 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG