Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пасьля імпэрыі»: новы фільм Радыё Свабода


Пасьля імпэрыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 1:19:06 0:00

Пасьля імпэрыі

Пяць гісторыяў пра постсавецкі сьвет праз чвэрць стагодзьдзя пасьля распаду СССР.

Распад СССР закрануў лёсы дзясяткаў мільёнаў сем'яў на прасторах некалі адзінай краіны. Разьвітаньне з імпэрыяй суправаджалася грамадзянскімі войнамі, гібельлю тысяч людзей, перакройваньнем межаў, ломкай псыхалёгіі цэлых народаў і пакаленьняў.

Фільм карэспандэнта Радыё Свабода, кінарэжысэра і журналіста Муміна Шакірава «Пасьля імпэрыі» расказвае пра складанасьць расстаньня з савецкім мінулым. Героі гэтага дакумэнтальнага цыклу жывуць у Латвіі, Грузіі, Кіргізстане, Украіне і Расеі. У кожнай з былых саюзных рэспублік свая гісторыя уцёкаў з СССР, і ў кожнага чалавека, народжанага ў СССР, свая гісторыя расстаньня з імпэрскімі ілюзіямі або барацьбы зь імі. У гэтых прыватных гісторыях жыцьцё часта аказваецца складанейшым за самыя складаныя ўяўленьні пра жыцьцё.

Вось яны, героі цыклу дакумэнтальных эсэ «Пасьля імпэрыі». Рыжанка Анда Цялма, актывістка латыскага «Народнага фронту», дачка рускага кібэрнэтыка і дысыдэнта, выйшла замуж за афіцэра КДБ, які на загад начальства ўзяў яе ў «распрацоўку». Дачка вядомага на ўвесь Савецкі Саюз спартыўнага камэнтатара Котэ Махарадзэ, балерына Мака Махарадзэ, пераадолеўшы боль і нацыянальную крыўду, празь некалькі гадоў пасьля жнівеньскай грузінска-расейскай вайны адправілася ў Маскву — разам са сваім творчым калектывам — на дзіцячы танцавальны фэстываль. Украінец Юры Любчанка, былы савецкі афіцэр, вэтэран некалькіх каляніяльных войнаў, у 52 гады зноў сеў у кабіну танка, каб абараняць сваю сям'ю ад «русского мира». Пажылы кіргіз Ашурбек Халікаў, аматар нетрадыцыйнай мэдыцыны, прыхільнік савецкіх парадкаў і галава вялікай інтэрнацыянальнай сям’і, зьдзейсьніў паломніцтва на сьвятую Сулейман-гару над горадам Ош, каб прасіць у Алаха міру і спакою для сваіх дзяцей і ўнукаў. Актыўны ў мінулым камсамолец і будаўнік БАМу, масквіч Міхаіл Крыгер ператварыўся ў грамадзянскага актывіста, адкрыта выступае супраць палітыкі Крамля і не баіцца кулачных баёў з «рускімі праваслаўнымі патрыётамі».

Шляхі былых савецкіх рэспублік разышліся, але парадаксальным чынам такія розныя Латвія, Грузія, Украіна, Кіргізістан, Расея ўсё яшчэ занадта зьвязаныя агульным мінулым і вельмі часта — сёньняшнім болем, які ў кожнай краіне перажываецца па-свойму. Відавочна, толькі так і можа здарыцца — пасьля імпэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG