Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць правесьці тэрміновае паседжаньне Рады бясьпекі ААН наконт Сырыі


Алепа пасьля авіяўдару 23 верасьня

Алепа пасьля авіяўдару 23 верасьня

ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя заклікалі сабраць тэрміновае паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, прысьвечанае сытуацыі ў сырыйскім горадзе Алепа, які зазнаў апошнімі днямі моцнае бамбаваньне. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Паседжаньне можа адбыцца ўжо сёньня, а 17.00 менскага часу.

Раней генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун распаўсюдзіў праз свайго прэс-сакратара заяву, у якой гаворыцца, што ён «узрушаны жудаснай эскаляцыяй канфлікту» ў Алепа. Асабліва яго ўзрушыла ўжываньне запальных боепрыпасаў і бомбаў вялікага калібру.

22 верасьня армія Башара Асада пачала наступ на раёны Алепа, якія трымае ўзброенай апазыцыяй. Замірэньне, пра якое бакі дамовіліся пры пасярэдніцтве Расеі і ЗША, было парушанае пасьля нападу на калёну з гуманітарнай дапамогай, якая накіроўвалася ў Алепа. Амэрыканскія вайскоўцы абвінавацілі ў здарэньні расейскую авіяцыю, Масква заявіла аб сваёй недатычнасьці.

XS
SM
MD
LG