Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: пры выбуху ў Эль-Камышлы загінулі каля 50 чалавек


Каля пяцідзесяці чалавек загінулі і ня менш як за сто былі параненыя сёньня пры выбуху замініраванага грузавіка ў горадзе Эль-Камышлы на паўночным усходзе Сырыі, паблізу ад мяжы з Турэччынай. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на праваабарончую арганізацыю Syrian Observatory і на мясцовыя СМІ.

Большасьць пацярпелых — мясцовыя жыхары і байцы курдзкіх сілаў самаабароны, на блёкпосьце якіх адбыўся выбух. Ён быў нагэтулькі магутным, што цалкам разбурыў некалькі пабудоў, а ўдарнай хваляй выбіла шыбы ў памежным турэцкім мястэчку, перадае агенцтва.

Адказнасьць узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG