Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: угодкі забойства Барыса Нямцова


Падзеі 27 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

Марш памяці Нямцова ў Маскве, 26 лютага 2017
Марш памяці Нямцова ў Маскве, 26 лютага 2017

27 лютага 2015 году ў Маскве быў забіты расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў.

Таксама ў гэты дзень

1612 — пачала працу друкарня ў Любчы пад Наваградкам. Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску.

1919 — была ўтвораная Літоўска-Беларуская ССР.

1933 — адбыўся пажар бэрлінскім Райхстагу.

1991 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы абвясьціў пра тое, што «Кувэйт вызвалены».

У гэты дзень нарадзіліся

1734 — Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1888 — Яўхім Бялевіч, дзяяч нацыянальнага руху, міністар юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР.

1902 — Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі.

1903 — Міхась Явар, беларускі паэт.

1906 — Рыта Млодак, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

У памяці

1735 — памёр Джон Арбэтнот, ангельскі навуковец і пісьменьнік-сатырык.

1976 — Кальман Калачай, вугорскі паэт і перакладчык на эспэранта,

1939 — у Менску быў расстраляны Васіль Шчарбакоў, беларускі гісторык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG