Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія тэлеканалы рэзка скарацілі колькасьць згадак пра Трампа


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Расейскія фэдэральныя тэлеканалы з 14 лютага ў некалькі разоў скарацілі колькасьць згадак у эфіры прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта са спасылкай на дасьледаваньне кампаніі «Медиалогия» паведамляе тэлеканал «Дождь».

Паводле дасьледаваньня, калі ў першай палове месяца імя амэрыканскага лідэра ў эфіры «Першага каналу», «Расеі-1» і НТВ гучала да 60 раз у дзень, дык пасьля 14 лютага максымальная колькасьць згадак пра Трампа ўпала да 12 разоў за суткі. Аб падзеньні згадак пра прэзыдэнта ЗША на расейскім тэлебачаньні таксама паведамляе РБК.

Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, адміністрацыя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на мінулым тыдні запатрабавала ад дзяржаўных СМІ перастаць хваліць Трампа. Прэс-сакратар расейскага лідэра Дзьмітрый Пяскоў раней назваў гэтую інфармацыю «качкай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG