Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка сустрэнецца з Абамам і выступіць на сэсіі Генасамблеі ААН


Сустрэча Пятра Парашэнкі і Барака Абамы ў верасьні 2014 года

Сустрэча Пятра Парашэнкі і Барака Абамы ў верасьні 2014 года

У час Генэральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, якая пачалася 13 верасьня, мае прайсьці сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і ЗША Пятра Парашэнкі і Барака Абамы. Штогадовыя агульныя дэбаты на сэсіі распачнуцца 20 верасьня, на 21 верасьня заплянаваны выступ Парашэнкі.

Міністар замежных справаў Украіны Павал Клімкін паведаміў, што кароткая сустрэча адбудзецца абавязкова, і нагадаў, што Абама надаў асаблівую ўвагу ўкраінскай праблематыцы на нядаўнім саміце «Групы дзевяці» ў Кітаі.

Сёньня ж, 14 верасьня Парашэнка прыме ў Кіеве міністраў замежных справаў Нямеччыны і Францыі Франка-Вальтэра Штайнмаера і Жана-Марка Эра.

Падрабязнасьці на ўкраінскай службе Свабоды: Чаго чакаць ад сустрэчы Парашэнка і Абамы ў Нью-Ёрку?

XS
SM
MD
LG