Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памочнікам прэзыдэнта стаў Мікалай Корбут


Мікалай Корбут прызначаны памочнікам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Раней ён быў памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Менскай вобласьці, паведаміла БелТА.

Пасада памочніка прэзыдэнта была вакантная ад 2015 году. Раней яе займалі Натальля Пяткевіч, Уладзімер Мацьвяйчук, Уладзімер Макей і Аляксандар Радзькоў.

Мікалаю Корбуту 53 гады, ён нарадзіўся ў вёсцы Ўжа Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. У 1994–2001 гадах працаваў начальнікам упраўленьня па абслугоўваньні дыпкорпусу і афіцыйных дэлегацыяў «Дыпсэрвіс» кіраўніцтва спраў прэзыдэнта. У 2001–2009 гадах быў першым намесьнікам кіраўніка спраў прэзыдэнта. У 2009–2013 гадах — кіраўніком спраў прэзыдэнта Беларусі.

Мікалай Корбут праводзіў нараду па аднаўленьні вытворчасьці слуцкіх паясоў, курыраваў пытаньне ўвядзеньня ў Беларусі сыстэмы дʼюты-фры. Імя Корбута згадвалі ў паведамленьнях СМІ разам з тагачасным кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем. У 2009 годзе яны наведалі Сухумі, дзе пры зачыненых дзьвярах сустрэліся з прэзыдэнтам Абхазіі Сяргеем Багапшам.

Мікалай Корбут разам з Лукашэнкам касіў траву і зьбіраў ураджай у прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі, браў удзел разам зь ім у суботніку, прысутнічаў пры сустрэчы Лукашэнкі з акторам Стывэнам Сыгалам.

Пасьля адстаўкі з пасады кіраўніка справамі прэзыдэнта некаторыя СМІ паведамлялі, што Мікалай Корбут нібыта зьмешчаны пад хатні арышт. Тады стала вядома пра парушэньні падчас будаўніцтва беларускіх аб’ектаў у Сочы. Аднак Корбут пазьбегнуў адказнасьці і пазьней быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі па Менскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG