Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ператварыла частку Пальміры ў вайсковую базу


Расейскія вайскоўцы ў Пальміры. Фота: Vasily Maximov, AFP
Расейскія вайскоўцы ў Пальміры. Фота: Vasily Maximov, AFP

Расейскіх самалётаў там пакуль няма, але, кажуць аналітыкі, яны хутка могуць зьявіцца: Расея можа рыхтавацца ісьці на Раку.

Журналіст Agence France Presse апублікаваў відэазапіс агароджанай тэрыторыі расейскай вайсковай базы з зэнітна-ракетным комплексам «Панцирь-С1» у сырыйскай Пальміры, перадае Al Masdar News.

Як сьцвярджае выданьне, Расея ператварыла частку гораду ў вайсковую базу і пункт падрыхтоўкі апэрацыяў супраць тэрарыстаў. Пакуль расейскіх самалётаў у мясцовым вайсковым аэрапорце не заўважана, але, піша Al Masdar News, можна чакаць зьяўленьня мноства самалётаў СУ і МІ.

Аналітыкі кажуць, што новая база дэманструе намер Расеі, якая падтрымлівае ў сырыйскай грамадзянскай вайне ўрад Башара Асада, пашырыць зону вядзеньня баявых дзеяньняў да гораду Рака, фактычнай сталіцы тэрарыстаў «Ісламская дзяржавы», і горада Дэйр-эз-Зор.

Расея дапамагла сырыйскім уладам адбіць Пальміру ў баевікоў у канцы сакавіка 2016 года, ужо пасьля таго, як асноўная частка кантынгенту Расеі мусіла пачаць выхад з Сырыі (але засталася). Amnesty International абвінавачвала Расею ў ваенных злачынствах у Сырыі — расейскія вайсковыя самалёты нібы наўмысна наносілі ўдары па мірных жыхарах і ратавальніках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG