Слуханьні, што пачаліся 5 сьнежня, працягнуцца чатыры дні.
У мінулым месяцы Высокі суд Лёндану прыняў рашэньне аб пазбаўленьні кабінэту міністраў на чале з Тэрэзай Мэй права самастойна ініцыяваць прымяненьне 50-га артыкулу Лісабонскай дамовы, які прадугледжвае мэханізм афіцыйнага выхаду дзяржавы з Эўрапейскага зьвязу.
Юрысты ад ураду настойваюць, што брытанскія грамадзяне прагаласавалі на рэфэрэндуме 23 чэрвеня за выхад з ЭЗ, а таму ўрад увасобіць у жыцьцё рашэньні народу.
Юрысты сьцьвярджаюць, што, калі рашэньне Высокага суду Лёндану застанецца ў сіле, а апэляцыя Вярхоўным судом будзе адхіленая, гэта можа даць галоўнаму заканадаўчаму органу краіны Палаце абшчын права перагледзець падчас галасаваньня вынікі праведзенага плебісцыту.
Вырак чакаецца ў студзені.
Падчас рэфэрэндуму аб членстве ў ЭЗ улетку сёлета 52% брытанцаў прагаласавалі «за» і 48% — «супраць».