Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойца ня знойдзены. 10 год з дня забойства Паліткоўскай


Ганна Паліткоўская, архіўнае фота
Ганна Паліткоўская, архіўнае фота

Аглядальнік расейскай «Новой газеты» Ганна Паліткоўская была забітая ў пад’езьдзе свайго дома ў Маскве 7 кастрычніка 2006 году.

У 2007 годзе сьледчыя заяўлялі пра выкрыцьцё саўдзельнікаў забойства, у 2011-м абвінавачаньні ў забойстве прад’явілі чацьвярым, у наступным годзе пятаму абвінавачанаму падпалкоўніку міліцыі Дзьмітрыю Паўлючэнкаву прысудзілі 11 год калёніі. У 2014 годзе асудзілі яшчэ пецярых фігурантаў справы, два зь іх атрымалі пажыцьцёвае зьняволеньне, тры —12, 13,5 і 20 год пазбаўленьня волі

Але сьледчыя ня здолелі выявіць замоўцу забойства. Паводле дамовы са сьледзтвам, Паўлючэнкаў мусіў назваць імя замоўцы, але не зрабіў гэтага.

Празь 10 год пасьля забойства журналісты «Новай газэты» прадставілі відэапраект, у якім запатрабавалі скасаваць дамову са сьледзтвам і заявілі пра бязьдзеяньне сьледзтва.

Паліткоўская была вядомая ў тым ліку рэпартажамі з раёнаў баявых дзеяньняў у Чачні і дакумэнтальнымі кнігамі пра чачэнскую вайну і рэжым Уладзімера Пуціна. Вяла праваабарончую дзейнасьць, праводзіла расьсьледаваньні карупцыі ў Міністэрства абароны. Адкрыта выказвала рэзкую крытыку дзеючай улады.

Расейская карпарацыя забойцаў: Як зьвязаныя Крэмль, спэцслужбы і кілеры

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG