Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль ляціць Арлоў

  • Аляксандар Лукашук

Аляксандар Лукашук

Аляксандар Лукашук

Бог дае нам адзін шанец і выбірае для нас адзін дзень.

Для Ўладзімера Арлова найвышэйшыя сілы абралі надзвычайную дату — ён нарадзіўся ў адзін дзень зь Іванам Жахлівым і Днём Незалежнасьці Беларусі.

Цар нешта адчуў і павёў сваё войска на Полацак, каб зьнішчыць нават магчымасьць такіх кніг як «Таямніцы Полацкай гісторыі», «Незалежнасьць — гэта...», «Краіна Беларусь», але, магчыма, паспрыяў зьяўленьню такіх назваў як «Рэквіем для бэнзапілы», «Час чумы» і, вядома, «Адкусі галаву вароне».

Дзень Незалежнасьці Арлоў набліжаў сам.

«Эўрапейскі паэт свабоды» ў самай несвабоднай краіне Эўропы, аўтар унікальных нацыянальных энцыкляпэдыяў, вандроўнік і чараўнік, які, як магутная цар-птушка, ляціць у небёсах айчыннай гісторыі і арліным вокам сочыць кветку шыпшыны, божую кароўку на Пятай авэню, сланоў Ганібала, паром празь Ля-Манш і ймёны ўсіх, хто тут быў, ёсьць і будзе.

Сьмерці няма, пакуль ляціць Арлоў.

Ёсьць свабода.
XS
SM
MD
LG