Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША мусульмане сабралі $ 90 тыс. на аднаўленьне габрэйскіх могілак


Габрэйскія могілкі ў прыгарадзе Сэнт-Люісу.
Габрэйскія могілкі ў прыгарадзе Сэнт-Люісу.

У ЗША мусульманскія актывісты сабралі больш за 90 тысяч даляраў на аднаўленьне габрэйскіх могілак у Місуры, якія былі разгромленыя вандаламі. Ахвяраваньні зрабілі больш за 3 тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Кампанію збору сродкаў арганізавалі Лінда Сарсур і Тарык аль-Мэсыдзі. Сарсур — змагарка за правы мусульман, адна з арганізатараў нядаўняга жаночага маршу супраць Трампа. Яна таксама вядомая як крытык палітыкі Ізраілю адносна палестынцаў. Тарык Аль- Мэсыдзі — заснавальнік і кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Перамога міласэрнасьці», якая займаецца адукацыйнымі праектамі ў сфэры веравучэньня заснавальніка ісламу прарока Мухамэда.

Кампанію падтрымала пісьменьніца Джоан Роўлінг, аўтарка кніг пра Гары Потэра. «Гэта так выдатна», — напісала яна ў Твітэры ў сувязі з навіной пра пачатак збору сродкаў. Пасьля гэтага запісу колькасьць ахвяраваньняў вырасла, паведамляе агенцтва Франс Прэс.

У панядзелак вечарам на габрэйскіх могілках у прыгарадзе Сэнт-Люісу, якім больш за 100 гадоў, вандалы пашкодзілі 170 надмагільляў.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў абурэньне тым, што здарылася, і заклікаў ўсяляк змагацца з нецярпімасьцю. У сераду могілкі ў Сэнт-Люісе наведаў віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс. Ён заявіў, што ў ЗША няма месца для гвалту, нянавісьці і антысэмітызму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG