Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады беларускі паэт, аўтар кнігі «Астэроід» і аўтар блогаў у рубрыцы «100 слоў» на Свабодзе Ігар Канановіч трагічна загінуў 19 чэрвеня, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў. Паэт памёр, не дажыўшы месяц да 33 гадоў.

Апошні блог на Свабодзе Канановіч напісаў 9 чэрвеня. Нататка звалася «Галоўнае ў жыцьці».

Разьвітаньне з Канановічам пройдзе 21 чэрвеня на яго малой радзіме, у Клецку, па адрасе вуліца Перамогі, 93-28.

Як паведамляе «Наша Ніва», менавіта Канановіч быў тым, хто ўпаў з даху на Кастрычніцкай плошчы (сьледчыя разглядаюць розныя вэрсіі, у тым ліку самагубства). У Саюзе беларускіх пісьменьнікаў гэтую інфармацыю не пацьвердзілі і не зьняпраўдзілі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG