Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

15 гадоў таму ўлады закрылі гарадзенскую «Пагоню»


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

12 лістапада 2001 году Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі вынес рашэньне аб закрыцьці гарадзенскай незалежнай газэты «Пагоня».

Галоўны рэдактар выданьня Мікола Маркевіч і журналіст Павал Мажэйка былі асуджаныя за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў». Маркевіч атрымаў 1,5 году абмежаваньня волі — так званай «хіміі», Мажэйка — 1 год.​

Першы нумар «Пагоні» (PDF) выйшаў 25 сакавіка 1992-га, году, на Дзень Волі: выдаў яго журналіст Сяргей Астраўцоў. З 1993 году газэта пачала выходзіць рэгулярна як тыднёвік з пазнакаю «Рэгіянальны агляд: Беласток-Горадня-Вільня».

Першы нумар газэты «Пагоня», 25 сакавіка 1992 году

Першы нумар газэты «Пагоня», 25 сакавіка 1992 году

Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году газэта актыўна падтрымала Зянона Пазьняка, востра крытыкавала Лукашэнку. «Пагоня» зьмясьціла бязь белых плямаў антыкарупцыйны даклад дэпутата Сяргея Антончыка.

У 1995 годзе быў прызначаны новы галоўны рэдактар — Мікола Маркевіч, журналіст і дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня ад БНФ. Наклад «Пагоні» вырас да 10 000 асобнікаў. Газэта надрукавала ананімны працяг паэмы «Лука Мудзішчаў» і вытрымкі з інтэрвію Лукашэнкі нямецкай газэце «Handelsblatt».

12 лістапада 2001 году газэта спыніла існаваньне згодна з рашэньнем судзьдзі Вышэйшага гаспадарчага суду Валерыя Жандарава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG