Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпартэры бязь межаў»: Каб вярнуцца ў міжнародную супольнасьць Беларусь мусіць спыніць рэпрэсіі


Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» у артыкуле на сваім сайце зьвяртае ўвагу, што ў Беларусь надалей не назіраецца ніякіх пазытыўных зьменаў галіне свабоды інфармацыі.

У спробе аслабіць расейскі кантроль над Беларусьсю, гаворыцца ў артыкуле, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка імкнецца падлашчыцца да міжнароднай супольнасьці, але, калі не лічыць вызваленьня палітвязьняў, сытуацыя з правамі чалавека ў ягонай краіне надалей застаецца катастрафічнай. У прыватнасьці, улады працягваюць душыць свабоду сродкаў масавай інфармацыі, у рэйтынгу свабоды прэсы, якую складае арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў», Беларусь займае 157-е з 180 краінаў.

«Хоць беларускія ўлады спрабуюць падлізвацца да Брусэлю і заляцацца да Міжнароднага валютнага фонду, іх суразмоўцы мусяць ім нагадваць, што свабода сродкаў масавай інфармацыі — гэта адна з умоваў поўнай рэінтэграцыі ў міжнародную супольнасьць, — сказаў Ёган Бір, кіраўнік Усхдоднеэрапейскага і Цэнтральнаазіяцкага аддзелу „Рэпартэраў бязь межаў“. — Незалежныя журналісты мусяць зараз жа перастаць быць аб’ектамі судовага цкаваньня і брутальнасьці міліцыі. Патрэбныя глыбокія рэформы для разьвіцьця плюралізму і ліквідацыі тых кайданоў, якія стрымліваюць разьвіцьцё незалежных СМІ».

У якасьці апошніх прыкладаў цкаваньня незалежных мас-мэдыяў згадваецца зьбіцьцё журналіста парталу tut.by Паўла Дабравольскага падчас суду над графіцістамі, а таксама новая хваля штрафаў, якімі караюць журналістаў, што працуюць на замежныя СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG