Прэсавая служба ўкраінскага кіраўніка паведамляе: «Суразмоўцы абмеркавалі стан і пэрспэктывы разьвіцьця двухбаковых адносін.
Прэзьдэнты падкрэсьлілі важнасьць поўнай рэалізацыі дамоўленасьцяў, дасягнутых у часе пасяджэньня Міжурадавай украінскага-беларускай зьмяшанай камісіі па пытаньнях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое адбылося ў канцы мінулага года.
Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся актывізаваць двухбаковы палітычны дыялёг на ўсіх узроўнях.
Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка вітаў прызначэньне пасла Ўкраіны ў Беларусі».
У сваю чаргу, на афіцыйным сайце прэзыдэнта Беларусі паведамляюць:
«Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі розныя пытаньні, якія стаяць на парадку дня беларуска-ўкраінскіх адносін. У прыватнасьці, размова ішла аб разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэньні кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.
Разгледжана тэматыка ўзаемадзеяньня на міжнародных пляцоўках, а таксама міратворчы працэс ва Ўкраіне і садзейнічаньне для хутчэйшага вырашэньня канфлікту, якое аказваецца беларускім бокам».