Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леаніда Кулакова затрымалі за майку з «Пагоняй». Міліцыянты ня ведалі, што зь ім рабіць


2 ліпеня каля будынку суду Менскага раёну быў затрыманы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.

2 ліпеня каля будынку суду Менскага раёну быў затрыманы актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.

Ён ішоў у суд, каб забраць свій фотаапарат, які ў яго адабралі падчас суду за расьцяжку ў падтрымку палітвязьня Юр’я Рубцова.

Каля 13-й гадзіны актывіст Максім Вінярскі пабачыў, што машыну Леаніда Кулакова каля суду даглядаюць супрацоўнікі міліцыі, а самога актывіста саджаюць у службовую машыну.

Леанід Кулакоў пасьпеў паведаміць па тэлефоне, што яго вязуць ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў Ленінскага раёну. Там яго пратрымалі каля трох гадзінаў. Пасьля вызваленьня Леанід Кулакоў паведаміў праваабарончаму цэнтру «Вясна», што дзяжурная Менскага раённага суду заўважыла апранутую на ім майку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сцягам, зрабіла заўвагу за «незарэгістраваную сымболіку» і выклікала супрацоўнікаў міліцыі.

У пастарунку міліцыянты ня ведалі, што зь ім рабіць, пратрымалі 3 гадзіны і адпусьцілі.

23 чэрвеня суд Менскага раёну пакараў 10 суткамі арышту актывіста руху «Эўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова за фатаграфаваньне пляката ў падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.

Леанід Кулакоў
Леанід Кулакоў

Леаніда Кулакова прызналі вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванага пікету, хоць сьведкі-міліцыянты самі прызналі ў судзе, што транспарант ён у руках не трымаў, а толькі фатаграфаваў яго, за што і быў затрыманы.

Кулакова не адправілі адбываць арышт, а паведамілі, што ўсе ягоныя дакумэнты перададзеныя ў УУС Першамайскага раёну Менску, якое і будзе выконваць судовае рашэньне. Такім чынам, актывіст не даадбыў 7 сутак прызначанага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG