Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты «Альтэрнатывы» аздобілі вагон мэтро «Пагоняй»


30 сьнежня ў адным з вагонаў цягніка менскага мэтро актывісты грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» разьвесілі плякаты з «Пагоняй» і віншаваньнямі з калядамі і Новым годам.

«Жадаем вашым сэрцам сапраўднай літоўскай мужнасьці!», «Пагоня побач — будзем жыць!» — такія пажаданьні, а таксама радкі зь верша Максіма Багдановіча былі разьмешчаныя на плякатах.

«„Пагоня“ віншуе! Сёньня актывісты „Альтэрнатывы“ ў адным з вагонаў менскага мэтро з дапамогай „Пагоні“ зладзілі сьвяточнае віншаваньне пасажыраў з навагоднімі сьвятамі! Вагон з адмысловымі плякатамі і налепкамі і цяпер курсуе па Аўтазаводзкай лініі, Пагоня не спыняецца!», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

Error rendering VK.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG