Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падчас тэледэбатаў Падгол паказаў пікантны здымак Дарафеевай. Фатафакт


6 верасьня падчас дэбатаў на БТ-3 кандыдат у дэпутаты Ўладзімер Падгол паказаў фатаздымак кандыдаткі ў дэпутаты Ірыны Дарафеевай. Ірына Дарафеева на дэбаты не прыйшла.

Са словамі «Дарафееву ў студыю!» Падгол паказаў фатаздымак сьпявачкі.

Таксама на тэледэбаты Падгол прынёс ніжнія часткі жаночых манэкенаў. Прапанаваў замест дэпутатаў кожнаму раёну абраць «міс», пасадзіць у парлямэнт, паседжаньні якога перавесьці ў «Менск-арэну» і дазволіць галасаваць нагамі. А на паседжаньні парлямэнту прадаваць квіткі ўсім ахвотным і папаўняць бюджэт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG