Дзяржаўная авіяцыйная служба Ўкраіны пастанавіла спагнаць з расейскіх авіякампаній амаль 30 мільёнаў даляраў за рэйсы ў анэксаваны Крым. Пра гэта паведамляе ўкраінскае агенцтва УНІАН.
Паводле інфармацыі УНІАН, усяго з вясны 2014 года вынесена ўжо звыш пяці тысяч пастаноў аб спагнаньні штрафаў, аднак ніводны з расейскіх авіяперавозчыкаў да гэтага часу нічога не выплаціў.
Пасьля анэксіі Крыму Ўкраіна закрыла паветраную прастору над паўвыспай, прызнаўшы яго «часова акупаванай тэрыторыяй». Нягледзячы на гэта, расейскія авіякампаніі працягнулі выконваць рэйсы.
У сярэдзіне кастрычніка Кіеў увёў санкцыі супраць расейскіх кампаній, у сьпіс у тым ліку трапіў «Аэрафлот». У чацьвер авіяперавозчык заявіў аб запуску штодзённых рэйсаў Сочы — Сімфэропаль у 2017 годзе.