Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Советская Белоруссия» крытыкуе мясцовыя ўлады за абыякавасьць да Курапатаў


Курапаты, ілюстрацыйнае фота
Курапаты, ілюстрацыйнае фота

Газэта адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» заклікае стварыць у Курапатах Усебеларускі мэмарыял памяці і смутку, які будуць наведваць і актывісты «Маладога Фронту», і актывісты БРСМ.

У артыкуле, прысьвечаным кругламу сталу, праведзенаму ў рэдакцыі «СБ», адзначаецца, што ўрочышча Курапаты зьяўляецца месцам «амаральных палітычных рэпрэсіяў»:

«Аднак далейшая лёгіка падзеяў паказала, што пэўная абыякавасьць мясцовай улады да праблемы Курапатаў, нежаданьне разгарнуць пазытыўную працу ва ўшанаваньні памяці нявінных ахвяраў прывялі да таго, што пэўны вакуўм запоўнілі розныя палітычныя сілы, фактычна „прыватызаваўшы“ Курапаты. Крытыкі заслугоўвае і студэнцкая карпарацыя, якая самаўхілілася. Дастаткова сказаць, што за апошнюю чвэрць стагодзьдзя менскія студэнты ні разу ня выйшлі на суботнік, талаку для добраўпарадкаваньня, прывядзеньня могілак у парадак. Дзякуй энтузіястам, якія не ленаваліся гэта рабіць, якія паставілі памятныя крыжы па пэрымэтры ўрочышча і па меры сілаў падтрымлівалі парадак».

«Советская Белоруссия» заклікае зрабіць Курапаты месцам, якое б аб’ядноўвала ўвесь беларускі народ.

«У памяць аб нявінна забітых і пахаваных у розных кутках Беларусі ў тыя гады ўдзельнікі круглага стала прапануюць стварыць у Курапатах Усебеларускі мэмарыял памяці і смутку. Пры дапамозе дзяржавы, усіх беларусаў, незалежна ад іх канфэсійных і палітычных прыхільнасьцяў, нам трэба стварыць на месцы пахаваньня памятны знак, акультурыць тэрыторыю, разам падтрымліваць на ёй такі парадак, каб кожны ахвотны мог прыйсьці і аддаць належнае памяці нашых продкаў. У гэтым працэсе галоўнае месца павінна належаць дзяржаўным органам і грамадзкасьці, палітычным і моладзевым арганізацыям, партыям. Туды мусяць прыходзіць хлопцы з БРСМ і маладафронтаўцы, усе, хто любіць Беларусь і жадае ёй дабра», — адзначаецца ў артыкуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG