Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паабяцаў ня ўмешвацца ў замежныя канфлікты і змагацца з «Ісламскай дзяржавай»


Дональд Трамп у Фаетвіле.
Дональд Трамп у Фаетвіле.

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацьвердзіў пляны скараціць вайсковую прысутнасьць Вашынгтону ў сьвеце. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў Фаетвіле ў штаце Паўночная Караліна.

Паводле словаў Трампа, Злучаныя Штаты маюць умешвацца ў канфлікты ў іншых краінах толькі тады, калі яны будуць тычыцца нацыянальнай бясьпекі ЗША альбо тэрарызму. У прыватнасьці, будучы кіраўнік Белага дому паабяцаў працягнуць барацьбу супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава». Такая стратэгія замежнай палітыкі, адзначыў Трамп, будзе спрыяць умацаваньню стабільнасьці ў сьвеце.

Адным з асноўных тэзісаў перадвыбарнай кампаніі Трампа была рэалізацыя прынцыпу «Амэрыка перадусім», згодна зь якім новая адміністрацыя скароціць вайсковыя выдаткі і надасьць больш увагі рашэньню ўнутраных праблемаў Злучаных Штатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG