Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі новы землятрус, у тым самым месцы, што і ў кастрычніку


Сёньня ў цэнтральнай Італіі адбыўся новы землятрус магнітудай 5,4 бала, паведамляе італьянскі тэлеканал Rai.

Штуршкі мелі месца ў Абруццы і суседніх рэгіёнах (Ляцыё, Тасканія, Эмілія-Рамана), гэта значыць, у тых самых месцах, дзе ў кастрычніку летась землятрус пазбавіў жыцьця амаль 300 чалавек.

Першы штуршок адбыўся а 10.25 раніцы за 3 кілямэтры ад мястэчка Мантэрэале і меў сілу 5,3 бала. Наступны быў а 11:15 мясцовага часу (5,4 бала), трэці — а 11:25 (5,3 бала).

Мапа падземных штуршкоў:

Разбурэньні:

Падземныя штуршкі адчуваліся нават у Рыме і Рыміні. У Рыме было эвакуявана мэтро і некалькі школ.

Эвакуацыя мэтро ў Рыме:

Інфармацыі аб разбурэньнях і ахвярах пакуль не паступала. Але мясцовыя СМІ адзначаюць, што ў Абруццы ў апошнія тыдні назіраліся моцныя снегапады і мінусавыя тэмпэратуры, так што дабрацца да пацярпелых гарадоў і вёсак у горнай мясцовасьці можа быць цяжка.

Асобна сытуацыю ў Абруцы ўскладняе пачатак паводкі на рацэ Пэскары і тое, што з прычыны магутных сьнегападаў каля 300 тысяч дамоў па-ранейшаму застаюцца без электрычнасьці. У рэгіён для дапамогі яшчэ да землятрусу было накіраванае войска.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG