Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская апазыцыя распавяла маршалку Сэнату Польшчы пра небясьпеку расейскай прапаганды


Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч
Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч

У Менску адбылася сустрэча дэлегацыі польскіх парлямэнтарыяў на чале са сьпікерам Сэнату Польшчы Станіславам Карчэўскім з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч паведаміў Свабодзе, што размова з польскай дэлегацыяй вялася наконт апошніх тэндэнцыяў палітыкі Польшчы ў дачыненьні да падтрымкі незалежных мэдыя Беларусі, грамадзянскай супольнасьці і кантактаў з Палатай прадстаўнікоў. Прадстаўнікі апазыцыі падчас сустрэчы ацанілі гэтыя тэндэнцыі досыць нэгатыўна:

«Мы казалі пра тое, што Палата прадстаўнікоў не зьяўляецца тым органам дзяржаўнай улады, які сфармаваны праз свабодныя і дэмакратычныя выбары. Яны ня здольныя прымаць самастойныя рашэньні, таму любыя кантакты з Палатай — гэта марнаваньне часу і неапраўданы аванс беларускай уладзе».

Губарэвіч распавёў, што прадстаўнікі беларускага боку падкрэсьлілі, што калі Польшча мае намер падтрымліваць незалежнасьць Беларусі, то дыялёг трэба весьці ня толькі з афіцыйным Менскам, але і зь беларускім грамадзтвам.

«Дзякуючы таму, што ў апошнія гады ўзмацнілася расейскай прапаганда, якой Аляксандар Лукашэнка ня можа або ня хоча нічога супрацьпастаўляць, дзякуючы зьменам у эўрапейскай палітыцы колькасьць прыхільнікаў эўрапейскага выбару ў Беларусі зьмяншаецца. Менавіта ў гэтым ёсьць большая пагроза для незалежнасьці Беларусі, бо калі мы маем на сёньня значна большую частку грамадзтва, якая за арыентыр для сябе бярэ Расею, Крэмль і Пуціна, то ў выпадку нейкіх рэальных пагроз незалежнасьці афіцыйны ўрад ня здольны будзе гэтаму нічога супрацьпаставіць», — кажа палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG