Цяпер Эўрапейскае ведамства па барацьбе з махлярствам правярае, ці зьяўляюцца паведамленьні аб сумнеўных павышэньнях на пасадзе і выплаце неабгрунтаваных прэмій шэрагу асоб дастатковай падставай для афіцыйнага расьсьледаваньня. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра прэс-аташэ Шульца і мэнэджэра яго цяперашняй перадвыбарчай кампаніі Маркуса Энгельса.
Кіраваньне справамі Эўрапарлямэнта павінна прадставіць тлумачэньні да 3 сакавіка. Шульц да гэтага часу не пракамэнтаваў абвінавачваньні.
У канцы студзеня былы старшыня Эўрапарлямэнту Марцін Шульц быў вылучаны кандыдатам на пасаду канцлера Нямеччыны нямецкімі сацыял-дэмакратамі. Ён заявіў, што будзе змагацца за роўнасьць і пераадоленьне «глыбокіх рознагалосьсяў», якія існуюць, на яго думку, у краіне.