Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску пахаваюць Юрыя Хадыку


Урну з прахам Юрыя Хадыкі пахаваюць у Менску на саракавы дзень пасьля сьмерці. Пра гэта Свабодзе паведаміў яго малодшы сын Кастусь Хадыка, які прывёз попел бацькі ў Менск.

Разьвітаньне пачнецца а 12 гадзіне ў грэка-каталіцкім Цэнтры cв. Язэпа (Арджанікідзе, 6, ст. м. «Аўтазаводзкая»), у 13.30 пройдзе служба за спачын душы.

Пахаваюць парэшткі Юрыя Хадыкі каля магілы жонкі Валянціны Зімніцкай, якая адышла 11 ліпеня 2014 году.

Юры Хадыка памёр 11 верасьня ў Дэнвэры, дзе ён жыў у сям’і сына Кастуся.

16 верасьня ў Дэнвэры адбылося разьвітаньне з Юрыем Хадыкам, а ў Менску справілі па ім паніхіду.

Юры Хадыка. Вянок памяці

XS
SM
MD
LG