Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачаўся новы збор грошай на «Пагоню» ў 3D. Праект спрасьцілі


Беларуc Даніл Барташук запусьціў на Talaka.by новы збор грошай на аб’ёмную выяву нацыянальнага гербу Беларусі. Для стварэньня «Пагоні» ў 3D трэба за 45 дзён сабраць 8 тысяч беларускіх рублёў. За 30 рублёў можна замовіць кубак з выявай аб’ёмнай «Пагоні», за 70 — малую статуэтку, за 150 — сярэднюю, за 250 — вялікую.

Барташук 7 месяцаў таму ўжо запускаў збор грошай на «Пагоню» ў 3D, але прызнаецца Свабодзе: той праект не прыцягнуў вялікай увагі і праваліўся. Цяпер жа Барташук спрасьціў праект, прыбраўшы зь яго неабавязковыя элемэнты накшталт стварэньня тэматычнага сайта, і самастойна вырабіў 3D-мадэль паводле эскізаў гербу Яўгена Куліка. Усе выявы паводле мадэлі ён дазваляе вольна выкарыстоўваць.

Застаецца вырабіць статуэткі. На простым 3D-прынтэры форму для ліцьця ня зробіш: той друкуе пластамі, і статуэтка выйдзе з зазубрынамі. Каб вырабіць форму для адліваньня якасных статуэтак, патрэбны адмысловец.

Аўтар праекту перакананы, што статуэткі будуць карыстацца попытам, бо — «які беларускі патрыёт не жадаў бы сабе такую?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG