Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ордэн замест крэдытаў?


Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сутрэчы ў Маскве

Уладзімер Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падчас сутрэчы ў Маскве

У Маскве адбылося паседжаньня Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Чым быў адметны яго парадак дня? Якія існуюць праблемы ў двухбаковых адносінах? Ці вялікія шанцы на атрыманьне Беларусьсю расейскіх крэдытаў?

Удзельнікі: дырэктар Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных дасьледаваньняў Арсені Сівіцкі зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.

Як ацаніць парадак дня паседжаньня ў Маскве

Валер Карбалевіч: «Апошняя сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве ў сьнежні мінулага году скончылася скандалам. Кіраўнік Беларусі на прэсавай канфэрэнцыі выступіў з рэзкімі папрокамі на адрас Масквы. Гэтым разам усё было спакойна. Лукашэнка нават атрымаў ордэн Аляксандра Неўскага.

Мінулым годам Масква прапаноўвала правесьці паседжаньне Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ў адзін дзень з самітам АДКБ і Мытнага саюзу. Але Лукашэнка не пагадзіўся. Ён лічыў, што для такога паседжаньня патрэбна шмат часу, бо назьбіраліся важныя праблемы.

І вось гэтае паседжаньне адбылося. Зьвернемся да парадку дня паседжаньня Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Пытаньні дробныя. Іх цалкам можна было вырашыць яшчэ ў сьнежні, заадно з самітамі інтэграцыйных аб’яднаньняў. Навошта трэба было асобнае паседжаньне?»

Арсені Сівіцкі

Арсені Сівіцкі

Арсені Сівіцкі: «Парадак дня традыцыйны. Але быў адзін новы пункт: сумесны антыкрызісны плян. Думаю, у сьнежні мінулага году Масква не была гатовая абмяркоўваць гэты сумесны плян. Таму тады і не адбылося такога паседжаньня».

Кірыл Коктыш

Кірыл Коктыш

Кірыл Коктыш: «Так, паседжаньне было дзяжурнае. Аднак пачынаецца нейкі новы этап у разьвіцьці адносін Беларусі і Расеі. Менск нармалізуе адносіны з Захадам. І гэта павышае ягоны статус. Думаю, галоўнае пытаньне для Беларусі цяпер — гэта ўдзел у расейскай праграме імпартазамяшчэньня, бо тут адчыняюцца для Менску вялікія нішы».

Ці выдзеліць Расея крэдыт Беларусі?

Карбалевіч: «Напярэдадні сустрэчы ў Маскве экспэрты даводзілі, што галоўным пытаньнем будзе тэма расейскіх крэдытаў Беларусі. Бо праграма імпартазамяшчэньня можа рэалізоўвацца некалькі гадоў. А крэдыты Менску патрэбныя тэрмінова, сёлета, і нават у першым паўгодзьдзі. Бо Беларусі трэба гэтым годам вяртаць 4 млрд даляраў крэдытаў. І дзе узяць грошай?»

Сівіцкі: «Думаю. гэтае пытаньне не абмяркоўвалася як асобнае. Бо ў канцы мінулага году Масква адмовілася даваць новыя крэдыты, таму што ў 2014 годзе Расея выдзеліла Беларусі каля 2 млрд даляраў крэдытаў.

Расея запатрабуе большай сваёй прысутнасьці на тэрыторыі Беларусі. Найперш, вайскова-палітычнай прысутнасьці

Але цалкам рэальна, што пытаньне крэдытаў было замаскіраванае ў антыкрызісным пляне, які падпісалі кіраўнікі ўрадаў дзьвюх краін. Магчыма, Менск прасіў крэдыты пад рэалізацыю пяці сумесных інтэграцыйных праектаў, якія абедзьве краіны ніяк ня могуць рэалізаваць ужо шмат гадоў».

Коктыш: «Пытаньне крэдытаў павінна было абмяркоўвацца. Але ня думаю, што яно было вырашана. Бо ідзе торг. І ў ім у больш выгодным становішчы апынецца той, хто будзе прапаноўваць».

Карбалевіч: «Што хоча атрымаць Масква ад Беларусі ўзамен за гэтыя крэдыты?»

Сівіцкі: «Расея запатрабуе большай сваёй прысутнасьці на тэрыторыі Беларусі. Найперш, вайскова-палітычнай прысутнасьці. Тут і расейская авіябаза, і, магчыма, ня толькі. Бо гэтая тэма цяпер прыярытэтная ў замежнай палітыцы РФ. Плюс — эканамічнай прысутнасьці ў сфэрах нафтаперапрацоўкі, ВПК і інш».

  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG