Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​«Онлайнэр» правёў беларускамоўны экспэрымэнт


Belarus - Onliner.by web site screen shot with fading of ads, 27Mar2014

Belarus - Onliner.by web site screen shot with fading of ads, 27Mar2014

Каб высьветліць, ці складана пісаць тэст па беларускай мове, у рэдакцыю сайта запрасілі футбаліста «БАТЭ» Віталя Радзівонава, лідэра гурту «Палац» Алега Хаменку і стваральніцу моднага брэнду «Krasa» Ганну Кулакову.

Яны напісалі тэст па беларускай мове, які выкарыстоўваецца на Цэнтральным тэставаньні для абітурыентаў.

Арганізатары экспэрымэнту адзначаюць, што «сярод абітурыентаў з кожным годам усё менш тых, хто здае тэст па беларускай мове. Але насамрэч здаваць тэст па беларускай мове значна прасьцей нават пры тым, што чалавек яе ведае на размоўным узроўні».

Мадэратарам экспэрымэнту выступіла рэпэтытар цэнтру «100 балаў» і валянтэр курсаў «Мова нанова» Ева Гілевіч.

XS
SM
MD
LG