Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе ўшануюць ахвяраў падзей 2 траўня 2014 году


Адэса 2 траўня 2014

Адэса 2 траўня 2014

У Адэсе пройдуць памятныя мерапрыемствы ў сувязі з гадавінай трагічных падзей у горадзе 2 траўня 2014 году.

Год таму ў Адэсе падчас пажару ў Доме прафсаюзаў загінулі дзясяткі людзей. Пажар пачаўся падчас сутыкненьняў паміж удзельнікамі маршу «За адзінства Украіны» і праціўнікамі Майдану.

У сувязі з памятнымі акцыямі ў гэтыя дні дзейнічаюць узмоцненыя меры бясьпекі. Вельмі жорстка будзе кантралявацца 2 траўня мітынг на Куліковым полі. Усіх абавяжуць прайсьці праз рамкі мэталяшукальнікаў, будуць забароненыя сумкі. За парадкам сочаць у тым ліку байцы спэцпадразьдзяленьня «Альфа» Службы бясьпекі Ўкраіны, якія раней выконвалi задачы ў зоне апэрацыі супраць сэпаратыстаў у Данбасе.

2 траўня 2014 года ў Адэсе адбыліся сутыкненьні паміж прарасейскімі і праўкраінскімі актывістамі. Адразу ў цэнтры гораду загінулі некалькі чалавек. Пасьля гэтага праўкраінскія актывісты прыйшлі на Кулікова поле, у лягер прарасейскіх грамадзянаў. У Доме прафсаюзаў на Куліковым полі пачаўся пажар, які прывёў да гібелі людзей. Усяго 2 траўня пацярпелі больш за 200 чалавек, загінулі 48.

Цягам некалькіх апошніх месяцаў у Адэсе ўчынены больш за два дзясяткі выбухаў. У 16 выпадках вінаватых выявілі. Пяць тэрактаў застаюцца нераскрытымі. Абвінавачваньне прад’яўлена 31 чалавеку, 23 аб’яўленыя ў вышук. Яшчэ 24 тэракты ўдалося прадухіліць.

XS
SM
MD
LG