Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама пацалаваў «ікону дэмакратыі»


Барак Абама цалуе Аун Сан Су Чжы ў яе доме ў Рангуне

Барак Абама цалуе Аун Сан Су Чжы ў яе доме ў Рангуне

Падчас візыту ў Бірму прэзыдэнт ЗША сустрэўся з Аун Сан Су Чжы. Напярэдадні ўлады вызвалілі 50 бірманскіх палітзьняволеных.

Пасьля візыту ў Тайлянд прэзыдэнт Барак Абама наведаў М'янму (колішнюю Бірму). Гэта першы у гісторыі візыт кіраўніка ЗША ў гэтую краіну.

Барак Абама сустрэўся з прэзыдэнтам Тэйнам Сэйнам, а таксама зь лідэрам апазыцыі Аун Сан Су Чжы

Сустрэча зь ёй адбылася ў яе доме ў Рангуне, дзе яна правяла пад хатнім арыштам больш за 15 гадоў і была вызваленая ў 2010 годзе. Абама назваў Аун Сан Су Чжы «іконай дэмакратыі» і падкрэсьліў важнасьць таго, каб яе краіна «захавала імпульс дэмакратызацыі».

Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША кажуць, што візыт прэзыдэнта – гэта знак падтрымкі дэмакратычных рэформаў, якія пачаліся ў М'янме пасьля дзесяцігодзьдзяў жорсткай вайсковай дыктатуры.

Праваабаронцы паведамляюць, што прынамсі 50 бірманскіх палітвязьняў былі вызваленыя напярэдадні візыту Абамы.
XS
SM
MD
LG