Ровень беспрацоўя ў Злучаных Штатах Амэрыкі ў лістападзе 2016 году зьнізіўся да дзевяцігадовага мінімуму, перадае «Бі-бі-сі».
У міністэрстве працы ЗША паведамілі, што эканоміка краіны стварыла дадаткова 178 тысяч працоўных месцаў у лістападзе. Пры гэтым узровень беспрацоўя зьнізіўся да 4,6% у параўнаньні з 4,9% у кастрычніку.
Адзначаецца, аднак, што пры станоўчых паказчыках зьніжэньня роўню беспрацоўя рост заработнай платы быў меншым, чым чакалася.
Большасьць аналітыкаў мяркуюць, што Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША на сваім наступным пасяджэньні будзе павышаць стаўкі.