Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў крушэньня грузавога «Боінга» пад Бішкекам узрасла да 38


Колькасьць загінулых у выніку падзеньня турэцкага грузавога самалёта на дачны пасёлак у прыгарадзе Бішкеку ўзрасла да 38. 15 зь іх — дзеці.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на міністэрства аховы здароўя Кыргызстану. 13 пацярпелых знаходзяцца ў шпіталях. Пошукава-выратавальныя работы на месцы крушэньня працягваюцца.

Самалёт Boeing-747 турэцкай авіякампаніі ACT Airlines разьбіўся 16 студзеня раніцай пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Бішкеку, упаўшы на пасёлак недалёка ад узьлётна-пасадачнай паласы. На яго борце знаходзіліся чатыры чалавекі — усе яны загінулі. На зямлі былі разбураныя і пашкоджаныя некалькі дамоў.

У Кыргызстане 17 студзеня абвешчаны днём жалобы па загінулых у авіякатастрофе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG