Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газэта «Новы час» папрасілася ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду


Belarus - World Day against the Death Penalty. Action in Minsk, 10Oct2016

Рэдактарка недзяржаўнага штотыднёвіка «Новы Час» Аксана Колб зьвярнулася ў РУП «Белсаюздрук» і РУП «Белпошта» з просьбай уключыць выданьне ў каталёгі прадпрыемстваў для распаўсюду, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Колб падкрэсьлівае, што нават калі газэту вернуць у дзяржаўную сыстэму распаўсюду, у дзяржавы застануцца іншыя інструмэнты, каб перашкаджаць незалежнаму выданьню:

«Напрыклад, вядома, што ў паштовых аддзяленьнях супрацоўнікам загадваюць ня класьці навідавоку недзяржаўныя газэты, а гэта ўплывае на продажы. Я ўжо не кажу пра тое, што дзяржава забірае да 60% ад кошту рэалізаваных выданьняў. Калі ўсё ж нас уключаць у дзяржаўны распаўсюд, гэта будзе зручна нашым чытачам».

Газэта «Новы час» выходзіць ад 2002 году, але толькі першыя пару год уваходзіла ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду. Паводле словаў Колб, толькі зь верасьня 2015 году гэта чацьвёртая спроба вярнуцца ў дзяржаўныя сеткі.

Галоўны рэдактар газэты «Народная Воля» Ёсіф Сярэдзіч на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заступіўся за шэраг незалежных выданьняў, якія маюць праблемы з распаўсюдам праз сыстэму падпіскі і шапікі «Белсаюздруку». У ліку названых Сярэдзічам выданьняў быў і «Новы час».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG