Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У другім туры парлямэнцкіх выбараў у Літве перамог апазыцыйны Зьвяз сялян і «зялёных»


Ілюстрацыйнае фота. На выбарчым участку ў Літве
Ілюстрацыйнае фота. На выбарчым участку ў Літве

23 кастрычніка ў Літве прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў. У першым туры, дзе дэпутатаў выбіралі паводле партыйных сьпісаў, нечакана шмат галасоў (21,55%) атрымаў раней апазыцыйны Зьвяз сялян і «зялёных».

Пасьля другога туру, дзе дэпутатаў выбіралі па аднамандатных акругах, ён атрымаў лідэрства, піша Delfi.

Паводле канчатковых вынікаў у двух турах, Зьвяз сялян і «зялёных» будзе мець у новым парлямэнце 54 месцы, Зьвяз Айчыны — Літоўскія хрысьціянскія дэмакраты атрымалі 31 месца, сацыял-дэмакраты — 17, лібэралы — 14, «Парадак і справядлівасьць» — 8, Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Зьвяз хрысьціянскіх сем’яў таксама атрымалі 8 месцаў, яшчэ 4 месцы ўзялі самавылучэнцы, Партыя працы — 2 месцы, па адным месцы ўзялі Партыя цэнтру, Літоўская партыя «зялёных» і «Літоўскі сьпіс».

Разам з двума самавылучэнцамі, якія зьвязваюць сябе са Зьвязам сялян і «зялёных», партыя будзе мець 56 мандатаў (са 141), што ёсьць найлепшым вынікам для любой партыі з 1996 году. На пост прэм’ера партыя зьбіраецца вылучаць Саўлюса Сквярняліса альбо Броніса Ропе (прэм’ера насамрэч прапануе прэзыдэнт, але традыцыйна ён вылучае прадстаўніка партыі, якая атрымала найбольшую падтрымку). Прэм’ер-міністар затым мае фармаваць кабінэт міністраў.

Цяперашні прэм’ер Альгірдас Буткявічус прагуляў у сваёй аднамандатнай акрузе, зь якой праходзіў у дэпутаты з 1996 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG