Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы будуць вучыцца ваяваць у гарах і ва ўмовах марскога дэсанту


У трэцім квартале 2015 году ў Новарасійску пройдуць сумесныя вучэньні дэсантнікаў зь Беларусі, Расеі і Сэрбіі.

Пра гэта заявіў камандуючы сіламі спэцыяльных апэрацыяў Узброеных Сіл Беларусі генэрал-маёр Вадзім Дзенісенка, перадае БЕЛТА.

Задума вучэньняў — незвычайная для беларускіх вайскоўцаў: будзе адпрацоўвацца дэсантаваньне, пераадоленьне воднай перашкоды, стральба ў гарах, перавозка асабістага складу вялікімі дэсантнымі караблямі.

«Батальён нашай 103-й брыгады ў Новарасійску возьме ўдзел у трохбаковым вучэньні Беларусі, Расеі і Сэрбіі. Мы зьдзейсьнім туды марш чыгуначным транспартам, а затым на горным палігоне будзем адпрацоўваць пытаньні сумеснага групаваньня сіл і сродкаў», — сказаў Дзенісенка.

«Расейскі бок прапануе шмат чаго. Думаю, для нас гэта будзе цікава і павучальна», — дадаў ён.

Акрамя таго, беларускія сілы спэцыяльных апэрацыяў да канца году возьмуць удзел у двух вучэньнях АДКБ: у Расеі на палігоне «Красныя Стругі» і ў Армэніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG