Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якой бачаць Паўночную Карэю замежныя турысты? ФОТА


Некалькі фотаздымкаў з самай закрытай краіны сьвету.

Генэрал арміі Пак Ён Сік стаў міністрам народных узброеных сіл КНДР. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе генэрала Хён Ён Чхоля, якога, паводле непацьверджаных дадзеных, расстралялі з зэнітнай гарматы за тое, што той заснуў падчас выступу паўночнакарэйскага лідэра.

Прызначэньне новага міністра абароны ўжо пацьвердзілі паўночнакарэйскія СМІ, паведаміўшы, што Пак Ён Сік на новай пасадзе прыняў удзел на прыёме ў гонар вайсковай дэлегацыі Лаосу, якая знаходзіцца зь візытам у Пхэньяне.

Да гэтага з афіцыйным візітам у Пхэньяне пабываў і карэспандэнт Радыё Свабода Раман Супэр, якому пашанцавала значна больш, чым Хён Ён Чхолю. Знаходзячыся ў КНДР, таварыш Супэр спаў значна акуратней. І нават прымудрыўся вывезьці з самай закрытай краіны сьвету некалькі фатаграфіяў.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG