Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шматтысячны натоўп у Паўночнай Карэі прысягнуў правадыру


http://www.youtube.com/embed/kubGpuAa_Zk

У сталіцы Паўночнай Карэі адбыўся ўрачысты мітынг, падчас якога жыхары краіны ўзялі на сябе абавязак выконваць задачы, пастаўленыя Кім Чэн Унам.

У мітынгу ўзялі ўдзел тысячы жыхароў Пхеньяну і жаўнераў. Як паведамляе Белсат, нягледзячы на марознае надвор’е (у Пхеньяне было мінус 15 стопняў), усе яны некалькі гадзінаў стаялі на плошчы бяз шапак. Самога Кім Чэн Уна на мітынгу не было.

На відэа, якое распаўсюдзіла агенцыя «Reuters», бачна, што людзі трымалі лёзунгі «Ура нашаму таварышу Кім Чэн Уну, вярхоўнаму лідару партыі ды народу», «Няхай жыве рэвалюцыйная думка таварышаў Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра» ды «Зробім гэты год паваротным момантам у эканамічнай сфэры».

Кім Чэн Ун атрымаў уладу ў 2011 годзе, пасьля сьмерці свайго бацькі. Цяпер ён займае пасаду найвышэйшага кіраўніка КНДР, а таксама мае афіцыйныя тытулы «Бліскучы таварыш», «Новая зорка» і «Геній сярод геніяў у вайсковай стратэгіі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG