Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі выступіў у Менску. Фота і жывое відэа


Лявон Вольскі
Лявон Вольскі

Увечары 24 верасьня беларускі музыка Лявон Вольскі выступіў на імпрэзе з нагоды дня народзінаў бара Beer&Wine, што ў Менску. Свабода вяла жывую трансьляцыю.

Разам з Паўлам Аракелянам Вольскі сабраў поўную залю, нягледзячы на тое, што абвестка пра выступ зьявілася за 4 гадзіны да канцэрту: на Facebook Вольскі напісаў, што «завітае ў адно злачнае мейсца ў раёне Камароўкі», што «можа быць, выпадкова зь ім будуць гітара, мікрафон, стойка, драты і пара гітарных эфэктаў».

Павіншаваць бар з днём народзінаў прыйшоў таксама саліст гурта «Крама» Ігар Варашкевіч.

Лявон Вольскі зусім нячаста выступае ў Беларусі: мяркуецца, што ён знаходзіцца ў «чорным сьпісе» разам са Зьмітром Вайцюшкевічам, гуртамі Brutto і Dzieciuki​.

Свабода вяла жывую трансьляцыю на Facebook:

Першая частка (сувязь ня вытрымала, трансьляцыя абарвалася):

Другая частка:

Фота:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG