Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Асташкавічаў павесіўся, пакінуўшы 15-гадовую жонку зь немаўлём


У вёсцы Асташкавічы знайшлі ў пятлі 29-гадовага мужчыну, паведамляе сайт ranak.by. Гісторыю Віктара і яго непаўналетняй жонкі Свабода расказала ў лютым мінулага году ў матэрыяле «Заўчасная мама».

У пятніцу Віктар ня выйшаў на працу. Хата была зачынена знутры. Выкліканыя равальнікі знайшлі мужчыну мёртвым. Сьледчыя прызначылі судова-мэдычную экспэртызу.

Пра Віктара стала вядома пры канцы 2015 году, калі ад яго зацяжарала 14-гадовая Насьця. Суд пакараў яго трыма гадамі зьняволеньня, улічыўшы, што заяваў супраць Віктара ад Насьці і яе маці не было.

Перад нараджэньнем дачкі Віктара вызвалілі. У касацыйнай скарзе ён прызнаваў бацькоўства і хацеў пабрацца шлюбам зь непаўналетняй маці.

У вёсцы ўладкаваўся на працу, стаў пакрысе ўладкоўваць купленую хату і жыць у ёй з Насьцяй і дачкою.

Але ў кастрычніку Насьця зь дзіцем вярнулася да маці.

Журналістам сказала, што моцна пасварыліся з мужам.

20 студзеня Віктара ня стала, а Насьця ў свае пятнаццаць гадоў засталася ўдавою з малым дзіцем на руках.

Тэлефоны экстранай псыхалягічнай дапамогі

  • Менск:
    • Для дарослых — 290-44-44 (кругласутачна)
    • Для дзяцей і падлеткаў — 246-03-03 (кругласутачна)
  • Барысаў — (8-01777) 3-44-63 (з 15:00 да17:00)
  • Берасьце — (8-0162) 40-62-26, 20-15-55 (кругласутачна)
  • Вілейка — (8-01771) 5-14-98 (з 8:00 да 16:00)
  • Віцебск — (8-0212) 24-63-10 (кругласутачна)
  • Ворша — (8-0216) 21-00-19 (з 8:00 да 20:00)
  • Гомель — (8-0232) 37-91-91 (кругласутачна)
  • Горадня — (8-152) 75-75-15 (кругласутачна)
  • Жодзіна — (8-01775) 3-48-46 (панядзелак, серада, пятніца — з 16:00 да 20:00; аўторак, чацьвер — з 8:00 да 12:00)
  • Магілёў — (8-0222) 47-31 −61 (кругласутачна)
  • Маладэчна — (8-01773) 5-46-44 (з 8:00 да 20:00)
  • Полацак — (8-021144) 3-22-20 (з 8:00 да 20:00)
  • Салігорск — (8-01710) 3-02-98 (з 13:30 да 15:30)
  • Слуцак — (8-01795) 5-31-10 (з 8:00 да 17:00)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG