Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра інцыдэнт на БелАЭС: «Зваліўся не рэактар, а корпус. Там ніякага рэактара яшчэ няма»


Беларусь адмовіцца ад корпусу рэактара, які ўпаў пры будаўніцтве БелАЭС, нават калі ў яго ёсьць хоць нейкае пашкоджаньне ці драпіна.

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня журналістам падчас працоўнай паездкі ў Віцебскую вобласьць, перадае БЕЛТА.

«Некаторыя дапісаліся, і нават расейцы (больш за ўсё расейскія сродкі масавай інфармацыі) — „зваліўся рэактар на атамнай станцыі, якая будуецца ў Беларусі“. Дык апамятайцеся: там ніякага рэактара яшчэ і няма, там ёсьць мэталічны корпус — „бочка“ — таўшчынёй 20 см, у які будзе зьмешчаны рэактар, — сказаў Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Браслаў. — Мне далажылі раніцой, калі гэты інцыдэнт здарыўся.

Яны [будаўнікі] перамяшчалі яго на складзе, трэніраваліся падымаць. Яго паднялі на мой рост, можа, крыху вышэй, стропы ня вытрымалі, і гэтая „бочка“ адным краем упала на зямлю, зь якой яе паднялі».

Лукашэнка кажа, што яму паказалі кадры гэтага інцыдэнту і ён адразу ж даручыў тэрмінова разабрацца.

«Нават калі ёсьць найменшыя пашкоджаньні ці драпіны, ад гэтага корпусу мы павінны адмовіцца. І расейцы кажуць, што калі беларусы адмовяцца ад гэтага корпусу, то яны прывязуць іншы і ўсталююць. Вось і ўвесь інцыдэнт», — падсумаваў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG