Падзеі 18 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Дата дня
18 студзеня 1936 году нарадзіўся Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык. Сёмуха пераклаў на беларускую мову Біблію, якая выкарыстоўваецца ў набажэнствах розных беларускіх хрысьціянскіх цэркваў.
Таксама ў гэты дзень
1654 — Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.
1919 — пачалася Парыская мірная канфэрэнцыя, якая падсумавала вынікі Першай сусьветнай вайны і садзейнічала стварэньню новай сыстэмы міжнародных адносінаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1689 — Шарль Люі дэ Мантэск’ё, францускі правазнаўца і філёзаф.
1882 — Алан Аляксандар Мілн, ангельскі пісьменьнік, аўтар аповесьцяў пра Віні-Пуха (ён жа Віня-Пых).
1882 — Ёсіф Лангбард, архітэктар. Лангбард — аўтар праектаў будынкаў Дому ўраду, Акадэміі навук, Опэрнага тэатру ў Менску і іншых.
1912 — Пётра Сыч, пісьменьнік, удзельнік баёў пад Монтэ-Касіна, адзін зь першых супрацоўнікаў Радыё Свабода.
У памяці
1936 — памёр Рэд’ярд Кіплінг, ангельскі празаік і паэт, аўтар «Кнігі джунгляў», ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1984 — памёр Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі.
2011 — памёр Віталь Тарас, беларускі журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода.