Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ідуць кансультацыі», — Мінэнэрга Расеі пра газавую спрэчку зь Беларусьсю


Беларуска-расейскія кансультацыі адносна аплаты доўгу за газ працягваюцца, паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Кірыл Маладцоў.
«Ідуць кансультацыі», — адказваў ён на пытаньне РИА Новости, ці пералічыла Беларусь недапалату за газ.


Раней Маладцоў выказваў спадзеў, што Беларусь і Расея дамовяцца па нафтагазавай спрэчцы да 15 сьнежня.

8 сьнежня прэс-сакратар беларускага прэм’ер-міністра Ўладзіслаў Сычэвіч паведаміў, што Беларусь зрабіла апераджальны авансавы плацёж за пастаўку расейскага газу «ў якасьці першага кроку і жэсту добрай волі».

У сьнежні віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч паведаміў, што расейскі ўрад атрымаў прапановы Беларусі па газавым пытаньні. Ён адзначыў, што Расея ўсё яшчэ чакае аплаты беларускім бокам доўгу ў 281 мільён даляраў.

Расея плянавала пастаўляць у 2016–2024 гадах у Беларусь 24 мільёны тон нафты штогод. Аднак сёлета абʼём на трэці квартал быў зьніжаны на 2,25 мільёна тон параўнальна зь першапачатковым плянам. Кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандар Новак заявіў, што гэтыя бязмытныя пастаўкі зьменшаныя з прычыны няпоўнай аплаты газу і недапаставак нафтапрадуктаў у Расею. Пазьней бакі заявілі, што ўрэгулявалі рознагалосьсі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG