Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Google вярнуў савецкія назвы на мапу акупаванага Крыму


Па стане на 29.07
Па стане на 29.07

Картаграфічны сэрвіс Google Maps адмовіўся ад перайменаваньня населеных пунктаў акупаванага Расеяй Крыму.

28 ліпеня стала вядома, што раённыя цэнтры Краснаперакопск, Краснагвардзейскае, Кіраўскае і Савецкі атрымалі на Google Maps назвы Яны-Капу, Курман, Ісьлям-Тэрэк і Ічкі адпаведна.

Пасьля гэтага расейскі міністар сувязі Мікалай Нікіфараў прыгразіў карпарацыі Google праблемамі пры вядзеньні бізнэсу ў Расеі. Ён заявіў, што кампанія вядзе «недальнабачную палітыку» і «ставіцца няўважліва да дзейнага ў Расеі заканадаўства».

«Калі кампанія Google ставіцца настолькі няўважліва да дзейнага ў Расеі заканадаўства і назваў расейскіх населеных пунктаў, гэта не дазволіць кампаніі эфэктыўна весьці бізнэс на тэрыторыі Расеі», — сказаў Нікіфараў.

Цяпер камуністычныя назвы вернутыя.

Калі шукаць населены пункт па новай назьве, сэрвіс знаходзіць яе, але адлюстроўвае і стары варыянт. Гэта тычыцца ўкраінскай і расейскай вэрсій праграмы. Раней у кампаніі паведамлялі, што старыя назвы будуць вернутыя толькі на расейскую вэрсію сэрвісу.

5 траўня прэзыдэнт Пятро Парашэнка падпісаў прыняты раней Вярхоўнай Радай закон «Аб асуджэньні камуністычнага і нацысцкага таталітарных рэжымаў ва Ўкраіне і забароне прапаганды іх сымболікі».

Закон, у прыватнасьці, загадвае зьмяніць усе геаграфічныя назвы, якія зьвязаныя з савецкім партыйным кіраўніцтвам. Украінскі парлямэнт прыняў рашэньне перайменаваць 74 населеныя пункты на Данбасе і 75 у анэксаваным Расеяй Крыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG