Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь недаатрымала 1,7 млрд даляраў з-за падзеньня цэнаў на нафту і калій


Belarus - Merry pictures, petrol cost

Belarus - Merry pictures, petrol cost

Беларускі ўрад незадаволены вынікамі паўгодзьдзя, але заяўляе аб прыкметах эканамічнага росту. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў на пашыраным пасяджэньні Савету міністраў, перадае БЕЛТА.

«Вынікі першага паўгодзьдзя вядомыя. Вынікі нас не задавальняюць, але справядліва будзе адзначыць, што назіраецца дынаміка аднаўленьня эканамічнага росту, прычым на здаровай неэмісійнай аснове. Мы цьвёрда прытрымліваемся ўсталяваных правілаў, жывём па сродках. Эканоміка працуе ў збалянсаваным рэжыме, сацыяльныя гарантыі насельніцтву выконваюцца», — сказаў Андрэй Кабякоў.

У прыватнасьці, у параўнаньні са студзенем 2016 году індэкс ВУП павялічыўся на 1,9 працэнтнага пункта і склаў па выніках шасьці месяцаў 97,5%.

«Гэта менш, чым мы плянавалі ў сьнежні — 100,1%. Тым ня менш дынаміка станоўчая па выніках паўгодзьдзя», — сказаў прэмʼер-міністар.

Кабякоў дадаў, што за кошт зьніжэньня цэнаў на нафтапрадукты і прасяданьня рынку калійных угнаеньняў за пяць месяцаў Беларусь недаатрымала 1,7 млрд даляраў экспартнай выручкі.

На яго думку, кампэнсаваць нізкія цэны можна толькі шляхам нарошчваньня паставак прадукцыі ў натуральным выразе.

«Іншага шляху ў нас няма. Гэтая стратэгія закладзеная ва ўсіх праграмных дакумэнтах. Краіне патрэбная валюта», — заявіў кіраўнік беларускага ўрада.

XS
SM
MD
LG