Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь ня зможа прадаваць электраэнэргію зь небясьпечнай АЭС — МЗС Літвы


Лінас Лінкявічус, архіўнае фота

Лінас Лінкявічус, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што беларускаму кіраўніцтву ня варта спадзявацца на тое, што яны будуць прадаваць электраэнэргію зь небясьпечнай атамнай станцыі, перадае delfi. lt.

«Беларусь, якая парушае асноўныя міжнародныя патрабаваньні, ня будзе мець даверу і не павінна мець надзеі на продаж электраэнэргіі зь небясьпечнай атамнай электрастанцыі», — сказаў Лінкявічус.

Давер, паводле ягоных слоў, можа павялічыць нагляд за аб’ектам з боку незалежных экспэртаў.

Аляксандар Лукашэнка ў чацьвер абяцаў адмовіцца ад корпусу рэактара Беларускай АЭС, які ўпаў падчас мантажу, калі на ім будуць выяўленыя хоць найменшыя пашкоджаньні або нават драпіны.

Лукашэнка пра інцыдэнт на БелАЭС: «Зваліўся не рэактар, а корпус. Там ніякага рэактара яшчэ няма»

Міністар энэргетыкі Літвы Рокас Масюліс сьцьвярджае, што цяпер Менск павінен адмовіцца ад корпусу, бо любы ўдар становіцца пагрозай і рызыкаваць ня варта.

«Міністэрства і раней заяўляла, што корпус нельга рамантаваць, бо ён упаў, а маючы справу з атамнай энэргетыкай, варта разумець, што ён стварае велізарную небясьпеку. Я думаю, што гэта натуральны крок — адмовіцца ад рэактара», — сказаў Масюліс.

XS
SM
MD
LG